Увага: «Дзяржтэхагляд»
8 чэрвеня 2022
З 06 па 10 чэрвеня 2022 года АДАІ МАБ Глыбоцкага РАУС сумесна з УП «Бел-тэхагляд» правядуць сумесныя рэйдавыя мерапрыемствы.
З 06 па 10 чэрвеня 2022 года АДАІ МАБ Глыбоцкага РАУС сумесна з УП «Бел-тэхагляд» правядуць сумесныя рэйдавыя мерапрыемствы.
Асноўная мэта мерапрыемстваў – узмацненне кантролю за атрыманнем транспартнымі сродкамі допуску да ўдзелу ў дарожным руху, пы-таннямі падтрымання аўтамабіляў у спраўным стане.
Асаблівая ўвага будзе ўдзяляцца кантролю за сапраўднасцю адзнак у дакументах аб праходжанні дзяржтэхагляду.
Да асоб, якія эксплуатуюць транспартныя сродкі без допуску да ўдзелу ў дарожным руху, будуць прымяняцца штрафныя санкцыі ў памеры ад 1 да 3 базавых велічынь, а пры паўторным парушэнні на працягу аднаго года ад 2 да 5 базавых велічынь. За падробку, альбо выкарыстанне падробленых дакументаў, штэмпеляў, пячатак прадугледжана крымінальная адказнасць.
Старшы дзяржаўтаінспектар ДПС АДАІ МАБ Глыбоцкага РАУС Янкін Ю.С.