Увага! Неспрыяльныя ўмовы надвор'я, правілы паводзінаў

Увага! Неспрыяльныя ўмовы надвор'я, правілы паводзін

22 лютага 2023

Згодна з інфармацыяй Віцебскага абласнога цэнтра па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя 17-21 лютага бягучага года на тэрыторыі Віцебскай вобласці выпала вялікая колькасць ападкаў у выглядзе снегу ад 18 да 34 мм (44-68 % месячнай нормы).

Згодна з інфармацыяй Віцебскага абласнога цэнтра па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя 17-21 лютага бягучага года на тэрыторыі Віцебскай вобласці выпала вялікая колькасць ападкаў у выглядзе снегу ад 18 да 34 мм (44-68 % месячнай нормы). У бліжэйшыя дні ўмовы надвор'я будуць ускладняцца, з далейшым выпадзеннем ападкаў – мокрага снегу і дажджу, месцамі туманам, рэзкім перападам тэмпературы ад +4 да -23 ℃, з парывамі ветру да 15-20 м/с.

Пры атрыманні інфармацыі аб выпадзенні моцнага снегу:

· устрымайцеся ад паездак па горадзе на асабістым аўтатранспарце;

· машыну пастаўце ў гараж, пры адсутнасці гаража машыну варта паркаваць удалечыні ад дрэў;

· знаходзячыся на вуліцы, абыходзьце хісткія будынкі і дамы з няўстойлівым дахам;

· пазбягайце дрэў, разнастайных збудаванняў павышанай рызыкі (мастоў, эстакад, трубаправодаў, ліній электраперадач, патэнцыйна небяспечных прамысловых аб'ектаў);

· асцерагайцеся частак канструкцыі і прадметаў, што навісаюць над будынкамі, абарваных правадоў ліній электраперадач, разбітага шкла і іншых крыніц небяспекі;

· навучыце дзяцей, як дзейнічаць падчас непагадзі;

· перасоўвайцеся асцярожна, не спяшаючыся, наступайце на ўсю падэшву.

Грамадзянам, якія пражываюць у прыватным жылым фондзе, рэкамендуецца прыняць меры па ачыстцы дахаў домаўладанняў ад снегу, галалёду і сосулек.