Увага, пешаход!

«Увага, пешаход!»

8 чэрвеня 2022

У сувязі з наступленнем сонечных дзён павялічылася верагоднасць наезду на пешаходаў, веласіпедыстаў і возчыкаў гужавога транспарту. У сувязі з чым Дзяржаўтаінспекцыя Глыбоцкага раёна яшчэ раз нагадвае аб няўхільным выкананні правілаў дарожнага руху, аб пераходзе праезнай часткі дарогі толькі ў дазволеных месцах і толькі на дазваляльны сігнал святлафора. Веласіпедыстам неабходна рухацца на веласіпедзе, абсталяваным згодна з правіламі дарожнага руху, а таксама толькі па тратуары або веладарожцы пры іх наяўнасці.

Электрасамакаты, гіраскутары, сігвеі і іншыя сродкі персанальнай мабільнасці адносяцца таксама да катэгорыі ўразлівых удзельнікаў дарожнага руху, да іх распаўсюджваюцца такія ж правілы.

Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху, пры знаходжанні на праезнай частцы дарогі будзьце максімальна ўважлівыя і асцярожныя, каб не стаць удзельнікам дарожна-транспартнага здарэння.

Старшы інспектар ДПС АДАІ МАБ Глыбоцкага РАУС, капітан міліцыі Палілейка А.Г.