Увага! Праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Арсенал»
7 кастрычніка 2024
З 7 па 11 кастрычніка ў Глыбоцкім раёне пройдзе аператыўна-прафілактычнае спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Арсенал».
З 7 па 11 кастрычніка ў Глыбоцкім раёне пройдзе аператыўна-прафілактычнае спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Арсенал».
Аддзел унутраных спраў Глыбоцкага райвыканкама нагадвае, што за незаконныя дзеянні са зброяй, боепрыпасамі і выбуховымі рэчывамі прадугледжана крымінальная адказнасць аж да пазбаўлення волі на тэрмін да 12 гадоў. Асобы, якія добраахвотна выдалі незаконна захоўваемую зброю і боепрыпасы, вызваляюцца ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці.
Паважаныя грамадзяне, вы можаце паведаміць інфармацыю аб незаконна захоўваемай зброі, боепрыпасах і выбуховых рэчывах па тэлефонах гарачай лініі 3 08 59, 5 81 21, 597 21 74 або па нумары 102.