Увага!!! Тонкі лёд!

3 студзеня 2023

На падставе п. 50 Правілаў аховы жыцця людзей на водах Рэспублікі Беларусь, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 снежня 2009 г. №1623, у мэтах папярэджання няшчасных выпадкаў на вадаёмах Віцебскай вобласці ў зімова-вясновы перыяд 2022/2023 года ўстаноўлена забарона на тэрыторыі раёна выхаду грамадзян на лёд у перыяд ледаставу (пакуль таўшчыня лёду не дасягне 7 сантыметраў), а таксама ў перыяд інтэнсіўнага раставання і разбурэння лёду.

Адпаведнае распараджэнне прынята раённым выканаўчым камітэтам у мэтах папярэджання няшчасных выпадкаў на вадаёмах, захавання жыцця людзей. Дакумент забараняе выходзіць на лёд, пакуль яго таўшчыня не дасягне 7 см. За непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў правапарадку прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ад 20 да 50 базавых велічынь.

Па дадзеных Віцебскай абласной РГААСВПАВОД таўшчыня лёду не дасягае 7 см на наступных водных аб'ектах:

Акваторыі рэк Заходняя Дзвіна і Дняпро на ўсім працягу.

Бешанковіцкі раён: азёры – Востраўскае, Белае, Сара, Святое, Стрыгоеўскае, Палувозер'е.

Верхнядзвінскі раён: возера – Асвейскае.

Глыбоцкі раён: азёры – Вялікае, Кагальнае, Пятроўскае, Вялікая Пліса, Белае, Шо.

Гарадоцкі раён: азёры – Чарнова, Бернова.

Лепельскі раён: азёры – Лепельскае, Проша, Шчыбот, Бабрыца, Палсвіж, Лядна. Ладосна, Акано, Бароўная, Чарская, рэкі – Эса, Ула.

Полацкі раён:азёры – Янова, Паўлю, Суя, Гомля, Белае.

Пастаўскі раён: азёры – Лучай, Чвэрць.

Расонскі раён: азёры – Клесна, Тучак, Брэдна, Белае-Юхаўскае, Нажніцы, Нешчарда, Селяўшчынскае, Валькоўскае, Чарапіцкае, Ведзіта, Доўжнае, рака Нішча.

Ушацкі раён: азёры – Вечалле, Аслово, Паўазёры, Тартак, Звонь, Глыбокае, Крывое, Ліпна, Вялікае Існа, Замошша, Пліна, Язна, Глыбачка, Беразоўскае, Паўльскае, Веркудскае, Урода, Мугірына.

Чашніцкі раён: азёры – Хатліна, Цяпіна, мікрараён «Папяровая Фабрыка», Белае, Паўльскае, Чарэйскае, Лукомльскае, аводнены кар'ер Гілі.

Шумілінскі раён: возера Будавесь.