Час стаць заўважным!

22 лістапада 2019

У перыяд з 19 па 24 лістапада 2019 года Дзяржаўтаінспекцыя Глыбоцкага раёна, з мэтай папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў, правядзе прафілактычнае мерапрыемства «Час стаць заўважным!», па папярэджанні ДТЗ з удзелам пешаходаў, папулярызацыі выкарыстання святлоадбівальных элементаў і камізэлек у цёмны час сутак!

Для правядзення дадзенага мерапрыемства будзе задзейнічаны асабовы склад міліцыі грамадскай бяспекі, дэпартамента «Ахова» пры МУС Рэспублікі Беларусь, сродкі масавай інфармацыі, грамадскія фарміраванні.

Асаблівая ўвага будзе нададзена выкананню Правілаў дарожнага руху пешаходамі, веласіпедыстамі, фурманамі, а таксама кіроўцамі па прадастаўленні перавагі пешаходам на рэгуляваных і нерэгуляваных пешаходных пераходах.

Старэйшы інспектар ДПС АДАІ МГБ Глыбоцкага РАУС
старэйшы лейтэнант міліцыі
Аляксандр Палілейка