Сустрэча кіраўніка раёна з прадпрымальнікамі
Адбылася першая са спланаваных сустрэч старшыні Глыбоцкага райвыканкама Пятра Белуся з прадстаўнікамі мясцовага бізнесу.
На парадку дня:
Абмеркаванне эканамічнага патэнцыялу прыватнага сектара ў развіцці рэгіёна.
Заклік да прадпрымальнікаў уносіць рацыянальныя прапановы па добраўпарадкаванні гарадской і сельскай інфраструктуры.
Інфармацыя аб даступных мерах дзяржаўнай падтрымкі для суб'ектаў гаспадарання.
Пётр Белусь падкрэсліў ключавую ролю дыялогу паміж уладай і бізнесам для фарміравання спрыяльнага інвестыцыйнага асяроддзя і стварэння новых працоўных месцаў.
У ходзе сустрэчы прадпрымальнікі актыўна задавалі пытанні кіраўніку раёна.