XIII Международный форум регионов Беларуси и России: на выставке – Глубоччина туристическая, промышленная, талантливая

XIII Міжнародны форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі: на выставе – Глыбоччына турыстычная, прамысловая, таленавітая

Удзельнікамі форуму, арганізаванага Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Саветам Федэрацыі Федэральнага сходу РФ, былі старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў Вера Целіца, а таксама прадстаўнікі прамысловых прадпрыемстваў Глыбоччыны, турыстычнага інфармацыйнага цэнтра і раённага Дома рамёстваў. Галоўная тэма форуму гэтага года – «Эканамічнае ўзаемадзеянне рэгіёнаў – аснова ўстойлівага развіцця Саюзнай дзяржавы».
– Мы працавалі ў цесным узаемадзеянні з дэлегацыяй з Віцебска, якую ўзначальвала галоўны спецыяліст сектара турызму Віцебскага аблвыканкама Святлана Астаніна. – Прадстаўлялі распрацаваныя турыстычныя маршруты па Глыбоччыне, раздавалі буклеты, інфармацыйныя лістоўкі-запрашэнні на «Вішнёвы фестываль», які сёлета пройдзе ў нас 24-25 ліпеня, распавядалі пра крэатыўныя і эксклюзіўныя месцы адпачынку на Глыбоччыне, абменьваліся вопытам з калегамі з іншых рэгіёнаў.