З Днём Вялікай Перамогі жыхароў Глыбоччыны віншуе кіраўніцтва раёна
8 мая 2026
Паважаныя жыхары Глыбоцкага раёна!
Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з самым урачыстым і шануемым святам – Днём Перамогі!
Гэтая перамога дала нам магчымасць мірна жыць, працаваць, любіць, радавацца дзецям і ўнукам.
Мы схіляем галовы перад доблеснымі франтавікамі і працаўнікамі тылу за іх бясцэнны ўклад у Вялікую Перамогу, за пасляваенны гераізм у аднаўленні народнай гаспадаркі. Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне з’яўляецца наказам для будучых пакаленняў берагчы мір, захоўваць яго як самы вялікі здабытак.
У гэты святы для нас дзень жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, увагі і любовi блізкіх і родных людзей, упэўненасці ў заўтрашнім дні і доўгіх гадоў мірнага жыцця пад чыстым небам роднай Беларусі!
Максім Бакураў, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.
Вера Цяліца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў.