За бяспеку разам

За безопасность вместе

13 красавіка 2022

З 11 па 27 красавіка 2022 года ў Глыбоцкім раёне пройдуць мерапрыемствы па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жылым фондзе ў рамках рэспубліканскай акцыі «За бяспеку разам!». Акрамя ратавальнікаў у акцыі возьмуць удзел прадстаўнікі органаў унутраных спраў, аховы здароўя, сацыяльнай службы, сродкаў масавай інфармацыі, ЖКГ і энергетычнай службы.

Мэта акцыі — зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца па прычыне невыканання правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, населеных пунктах і тэрыторыях, павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг у сферы забеспячэння пажарнай бяспекі, умацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў, здзейсненых грамадзянамі ў стане алкагольнага ап'янэння. Мерапрыемствы акцыі накіраваны на павышэнне ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыю пажарна-прафілактычнай працы, аналіз яе эфектыўнасці і ацэнку гатоўнасці тэрыторый і домаўладанняў грамадзян да веснава-летняга пажаранебяспечнага перыяду.

Работнікі МНС наведаюць па месцы жыхарства адзінокіх і самотна пражываючых састарэлых грамадзян і інвалідаў, сем'і, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, дамць тлумачэнні і рэкамендацыі па павышэнні пажарнай бяспекі жылля. У ходзе акцыі запланаваны сумесныя рэйды, абмен інфармацыяй, сустрэчы з працоўнымі калектывамі.

МНС нагадвае! Паважаныя бацькі, не пакідайце дзяцей дома без нагляду. Большасць трагедый адбываюцца, калі дзеці застаюцца самі сабе.