Заместитель Министра юстиции Республики Беларусь побывал в Глубоком

Намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь наведаў Глыбокае

У праграме яго наведвання быў Глыбоцкі занальны архіў і міжраённы аддзел прымусовага выканання (МАПВ).

Дырэктар архіва Васіль Марозаў расказаў Алегу Мікалаевічу аб мерапрыемствах, якія праводзяцца па паляпшэнні ўмоў працы спецыялістаў установы, а таксама ўмоў захоўвання архіўнай дакументацыі. Азнаёміў паважанага госця са спецыялістамі, якія займаюцца алічбоўкай дакументаў, прывёў даныя аб праведзенай працы. Закрануў пытанні, якія трэба вырашыць для паскарэння гэтага працэсу.

Алег Мікалаевіч цікавіўся практычнымі аспектамі працы архіваў, распрацоўкай гісторый архіўных спраў, крыніцазнаўчымі аглядамі асобных фондаў і груп дакументаў, навуковай творчасцю архівістаў, удакладняў, наколькі запатрабаваныя архіўныя матэрыялы і дакументы сярод жыхароў, пытаўся аб агульных і прыватных праблемах, якія патрабуюць дапамогі ў іх вырашэнні.