Абарона агульнымі намаганнямі: суб'екты прафілактыкі праводзяць сумесныя мерапрыемствы
У Глыбоцкім раёне суб'екты прафілактыкі праводзяць сумесныя мерапрыемствы ў рамках рэспубліканскай акцыі «За бяспеку разам». Прадстаўнікі Глыбоцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, Глыбоцкага міжраённага аддзялення энерганагляду РУП «Віцебскэнерга», а таксама унітарнага прадпрыемства «Глыбокаегаз» праводзяць сустрэчы ў школьных аўдыторыях, працоўных калектывах, каб асвятліць найважнейшыя аспекты бяспекі.
У Глыбоцкім раёне актыўна праходзіць рэспубліканская акцыя «За бяспеку разам». Акрамя абследаванняў домаўладанняў работнікі Глыбоцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прыходзяць і ў дзіцячыя, і ў дарослыя аўдыторыі.
«Папярэдзіць бяду і нагадаць асновы бяспекі жыццядзейнасці — мэта нашага візіту да вас», — пачынае сустрэчу прадстаўнік «службы 101». Бо бяда часта прыходзіць не з-за зламыснасці, а з-за звычкі: «авось пранясе», «заўсёды так рабілі». Акцыя «За бяспеку разам!» асабліва важная для тых, хто не заўсёды можа заўважыць небяспеку сам. У гэтым дапаможам мы – суб'екты прафілактыкі, — акцэнтуе ўвагу інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Глыбоцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дар'я Капшуль.
У рамках прафілактычнага мерапрыемства прадстаўнікі выратавальнага ведамства нагадваюць пра важнасць устаноўкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, пра належны стан печанай ацяплення і нагадваюць пра найбольш частыя праблемы ў печаным ацяпленні: наяўнасць расколін у корпусах печы, неатынкаваныя, непабеленыя коміны ў гарышчавых памяшканнях, адсутнасць запорных прылад на прытопачных дзвярах.
Акрамя таго, работнік службы «101» падкрэсліў важнасць падтрымання парадку на прыдамавой тэрыторыі і растлумачыў меры засцярогі пры выдаленні раслінных адходаў.
У школьных аўдыторыях рабяты з ратавальнікамі ўспаміналі нумары экстранных службаў, «ляталі ў Баламатыю» з выкананнем заданняў на веданне супрацьпажарнай бяспекі і з карысцю праводзілі час.
«Эстафету» па пытаннях бяспекі падхапілі работнікі Глыбоцкага міжраённага аддзялення энерганагляду РУП «Віцебскэнерга», а таксама унітарнага прадпрыемства «Глыбокаегаз», якія асвятлілі пытанні правілаў карыстання газавымі прыладамі і агрэгатамі, электрапрыборамі.