Ахвяры звычкі
29 лістапада 2021
Курэнне – самая распаўсюджаная са ўсіх шкодных звычак. Няма сакрэту, што ў Беларусі курыць вялікая колькасць насельніцтва. Паводле дадзеных розных апытанняў, больш за 50% мужчын і 10% жанчын штодня звяртаюцца да няшчасных цыгарэт, частка з якіх у будучыні становіцца прычынай пажараў.

«Ды я ведаю, што раблю. Хопіць мне пра гэта распавядаць!» – папулярная фраза сярод заўзятых курцоў, калі ім тлумачаць, да чаго можа прывесці неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні. Кожны з іх чамусьці лічыць, што заўсёды напагатове і ніколі не дапусціць падобнага. Аднак факты сведчаць пра адваротнае: левіная доля людзей, дастаючы з пачкі чарговую цыгарэту, нават не задумваецца над тым, што яна можа стаць для іх апошняй.
«Ахвяры звычкі» – менавіта так называецца новы фільм, падрыхтаваны Рэспубліканскім цэнтрам прапаганды ў рамках акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!». У цэнтры сюжэта – прыхільнасць да курэння і яго наступствы. На прыкладзе непрыдуманых сітуацый вы даведаецеся, да чаго здольная прывесці тлеючая цыгарэта і якімі небяспекамі гэта можа абярнуцца, наглядна разгледзіце працэс развіцця пажару з-за непатушанага недакурка, а таксама пачуеце гісторыі людзей, па чыёй віне адбыліся агнявыя здарэнні, і тых, хто пацярпеў не па сваёй віне.
Ратавальнікі спадзяюцца, што пасля прагляду гэтага фільма, кожны, хто бярэ ў рукі цыгарэту, задумаецца пра наступствы і прыкладзе усе намаганні, каб яго цяга да курэння не стала прычынай трагедыі, а, магчыма, і зусім вырашыць развітацца з згубнай звычкай назаўжды!