Звоніце 101
31 сакавіка 2020
З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх, павышэння ўзроўню культуры бяспекі жыццядзейнасці ў сельскага насельніцтва, пажылых грамадзян 1 красавіка 2020 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці стартуе прафілактычная акцыя «Звонит 101».

Заўсёды быць на сувязі з тымі, каму патрэбна дапамога, увага і клопат, знаходзячыся на адлегласці, у сучасным свеце проста. Для гэтага ёсць шмат сродкаў, самае даступнае з якіх – тэлефон.
Змест акцыі «Звонит 101» заключаецца ў размове па тэлефоне з людзьмі, з якімі абмежаваны кантакт. Тэлефонная размова будзе ўключаць у сябе пытанні бяспечнага пражывання, папярэджання палоў сухой расліннасці, інфармацыю па дзеяннях у выпадку надзвычайных сітуацый. Таксама будуць удакладняцца праблемныя пытанні і перадавацца зацікаўленым структурам з наступным ажыццяўленнем каардынацыі па іх вырашэнні.
Акцыя носіць і выхаваўчы характар для людзей, у якіх састарэлыя бацькі знаходзяцца ў сельскіх населеных пунктах. Быць заўсёды на сувязі і клапаціцца пра бяспеку старых – задача агульная, як дзяржавы, так і грамадзян.