Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 24 65
Аддзел
па адукацыі Глыбоцкага райвыканкама
211793,
г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
факс:
8 (02156) 2-20-76, эл.адрас:glub_obrazovanie@vitebsk.by
Інтэрнэт-сайт аддзела:http://glubokoe.vitebsk-region.gov.by/by/adukaciya/
Начальнік –
Гаўрылава Таццяна Вячаславаўна
тэл. 8 (02156) 2-24-31
Прыёмная – тэл. 8 (02156) 2-20-76
Асабісты прыём
Чацвер: з 8.00 да 14.00, каб.65
На 01.09.2020 года ў раёне функцыянуе 29 устаноў адукацыі, у тым ліку: дзіцячы сад – базавая школа – 5, сярэдніх школ –3, дзіцячы сад – сярэдняя школа – 7, гімназій –1, дашкольных устаноў – 8, устаноў дадатковай адукацыі – 1, Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, сацыяльна-педагагічны цэнтр, дом сямейнага тыпу, раённы цэнтр дапрызыўнай падрыхтоўкі.
У 2020/2021 навучальным годзе колькасць навучэнцаў складае 5059 чалавек.
Аддзелам па адукацыі Глыбоцкага райвыканкама прагназуюцца перспектывы развіцця ўстаноў адукацыі з улікам усіх кампанентаў: арганізацыі далейшага навучання і выхавання вучняў, падвозу навучэнцаў, працаўладкавання педагагічных работнікаў, вырашэнне пытання выкарыстання будынкаў.
Для арганізацыі падвозу навучэнцаў маецца ў наяўнасці 17 аўтобусаў.
Гарачым харчаваннем ахоплена 100% навучэнцаў сельскай мясцовасці, 95% – у горадзе.
Адкрыта 50 груп падоўжанага дня як у сельскай мясцовасці, так і ў горадзе.
На трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды ў 2020 годзе заваявана 11 дыпломаў. Сярод сельскіх раёнаў вобласці Глыбоцкі раён на працягу апошніх гадоў утрымлівае лідэрства па выніковасці выступлення каманды алімпіяднікаў.
Па выніках цэнтралізаванага тэставання ў апошні час Глыбоцкі раён займае пятае месца ў Віцебскай вобласці.