Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Глыбокае ноччу
Глыбокае ноччу
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
15 мая 2023

20 мая 2023 года аб'яўляецца раённы суботнік

Паважаныя жыхары Глыбокага і Глыбоцкага раёна!

У адпаведнасці з распараджэннем старшыні райвыканкама ад 05.05.2023 г. № 77р «Аб правядзенні раённага суботніка» 20 мая 2023 года пройдзе раённы суботнік.

Запрашаем усіх жыхароў Глыбоцкага раёна прыняць актыўны ўдзел у раённым суботніку, які праводзіцца з мэтай добраўпарадкавання горада і населеных пунктаў раёна да рэспубліканскага спартыўна-масавага мерапрыемства «Вытокі. Крок да Алімпу», раённым святам Дзень горада, Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, «Вішнёвы фестываль», на рамонт, рэканструкцыю і будаўніцтва аб'ектаў сацыяльнага і інфраструктурнага прызначэння, развіццё адукацыі, спорту і турызму раёна.

Давайце разам зробім наш горад чысцейшым і прыгажэйшым!

Заробленыя грашовыя сродкі ў памеры сярэднядзённага заробку пералічваюцца на разліковы рахунак № BY74BAPB36413150000220000000 Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, адкрытага ў ААТ «Белаграпрамбанк» г. Мінск, БІК BAPBBY2Х, УНП 38027

З павагай,

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў