Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Асабліва святочна ў гэты дзень было у Глыбокім. У прыходзе горада - прастольнае свята. У кафедральным саборы Раства Прасвятой Багародзіцы - вялікая ўрачыстасць.
Раніцай шматлікія прыхаджане сустракалі каля храма біскупа Полацкага і Глыбоцкага Ігната. Горача і сардэчна віталі кіруючага архірэя старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў Вера Цяліца і начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкаму Людміла Карніловіч.
Уладыка Ігнацій узначаліў Святочную літургію. У завяршэнні адбыўся Хрэсны ход.
І якое ж свята без пачастункаў – для прыхаджан у двары, побач з храмам, былі накрыты сталы. На іх - садавіна, выпечка і розныя прысмакі.