Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Візітная картка горада
Візітная картка горада
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
10 ліпеня 2024

Аб легалізацыі фактычнага землекарыстання

У 2022 праведзена інвентарызацыя зямель з мэтай выяўлення фактаў самавольнага іх занятку, а таксама выкарыстання прадстаўленых участкаў не па мэтавым прызначэннi. Падчас інвентарызацыі на тэрыторыі Глыбоцкага раёна выяўлены 791 самавольна заняты зямельны ўчастак.

Звяртаем увагу, што артыкул 3 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2022 г. № 195-З "Аб змене кодэксаў" дазваляе фізічным або юрыдычным асобам, якія з'яўляюцца землекарыстальнікамі зямельных участкаў і якія дапусцілі факт самавольнага занятку зямлі, у тэрмін да 1 верасня 2025 г. звярнуцца ў Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт або сельскі выканаўчы камітэт па пытанні легалізацыі фактычнага землекарыстання шляхам падачы адпаведнай заявы.

У выпадку не звароту асоб, якія дапусцілі самавольны занятак зямлі, з адпаведнымі заявамі да 1 верасня 2025 г. рашэнні ў дачыненні самавольнага будаўніцтва будуць прымацца ў адпаведнасці з палажэннямі артыкула 223 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Калі вы ведаеце, што ў вас ёсць парушэнні на зямельным участку, не чакайце жніўня 2025 г. года, а прыходзьце ўжо зараз, адкладаць вырашэнне пытання не варта!