Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Набярэжная возера Кагальнае
Набярэжная возера Кагальнае
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
30 снежня 2024

Адбылася дзявятая сесія Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў 29 склікання

Разгледжаны пытанні:

аб справаздачы раённага выканаўчага камітэта аб выкананні асноўных параметраў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў 2024 годзе і задачах на 2025 год;

аб раённым бюджэце на 2025 год.

У рабоце сесіі прынялі ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходы Рэспублікі Беларусь Анатоль Сіўко, дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Віктар Мірош і Алег Апяцёнак.

З дакладам выступіў старшыня Глыбоцкага райвыканкама Аляксандр Шубскі. Ён адзначыў, што дзякуючы сумесным намаганням раённых улад і дэпутатаў, у 2024 г. годзе ўдалося захаваць стабільную сацыяльна-палітычную абстаноўку і забяспечыць станоўчую дынаміку ў эканоміцы. Усе ключавыя паказчыкі былі выкананы: даходы бюджэту, рост заработнай платы, увод жылля з дзяржаўнай падтрымкай, вытворчасць прамысловай прадукцыі, аб'ём падрадных работ, экспарт тавараў і паслуг, рэнтабельнасць продажаў, рознічны тавараабарот, а таксама ўзровень цякучасці кадраў.

Асабліва важна падкрэсліць, што ніводны з паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна не знізіўся ў параўнанні з 2023 годам. Гэта сведчыць аб граматным кіраванні і эфектыўнай рабоце ўсіх структур.

Аляксандр Мікалаевіч абазначыў задачы для сельгасарганізацый Глыбоцкага раёна на 2025 год год:

забяспечыць рост вытворчасці прадукцыі раслінаводства не менш як на 24,6 працэнта, жывёлагадоўлі - 3,6 працэнта да ўзроўню 2024 года;

забяспечыць захаванасць пагалоўя буйной рагатай жывёлы.

- Стабільная работа аграрнага сектара дасць магчымасць захаваць станоўчую дынаміку работы асноўных прадпрыемстваў прамысловасці: МКК, мясакамбіната і камбікормавага завода, - адзначыў Аляксандр Шубскі.

У сваім дакладзе Аляксандр Мікалаевіч адзначыў высокую якасць прадукцыі глыбоцкіх прадпрыемстваў, якая пацвярджаецца растучымі аб'ёмамі паставак на экспарт.

- Сёння аб'ём экспарту ў 1,6 раза вышэйшы за ўзровень 2023 года, - падкрэсліў Аляксандр Шубскі.

На выніковай сесіі Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў начальнік фінансавага аддзела Глыбоцкага райвыканкама Наталля Пахом выступіла з дакладам аб праекце бюджэту Глыбоцкага раёна на 2025 год.

У сваім выступе Наталля Пахом падрабязна выказала бягучае эканамічнае становішча раёна і вылучыла прыярытэтныя напрамкі для фінансавання ў маючым адбыцца годзе. Асаблiвая ўвага была нададзена сацыяльным праграмам, інфраструктуры, адукацыі і ахове здароўя.

Праект бюджэту быў прадстаўлены з улікам усіх неабходных разлікаў і прапаноў, накіраваных на паляпшэнне дабрабыту жыхароў раёна.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоль Сіўко асаблівую ўвагу ўдзяліў дакладу старшыні Глыбоцкага райвыканкама Аляксандра Шубскага, які прадставіў падрабязную справаздачу аб бягучым стане спраў у раёне і перспектыўных планах на будучыню.

Дэпутат адзначыў станоўчыя аспекты работы раённай адміністрацыі і падкрэсліў важнасць далейшага ўстойлівага росту рэгіёна.

У завяршэнне Анатоль Сіўко павіншаваў прысутных з надыходзячым Новым годам і пажадаў здароўя, поспехаў і дабрабыту ў 2025 годзе.

Дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Віктар Мірош, дэпутат па Падсвільскай выбарчай акрузе № 24, і Алег Апяцёнак, дэпутат па Глыбоцкай выбарчай акрузе № 23, зрабілі акцэнт на ўзмацненне ўвагі да забеспячэння дастойнага ўзроўню жыцця насельніцтва.