Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Асноўная тэма абмеркавання: выкананне патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 года № 1 "Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны".
З дакладамі па тэме выступілі намеснікі старшыні райвыканкама.
Так, Алена Шаланько распавяла аб мерах па папярэджанні вытворчага траўматызму, а Таццяна Тарасевіч - аб прафілактыцы п'янства і алкагалізму. Сяргей Кашміла асвятліў пытанні забеспячэння дарожнай, пажарнай і прамысловай бяспекі.
Па выніках пасяджэння прынята адпаведнае рашэнне.
Акрамя таго, на пасяджэнні райвыканкама былі разгледжаны пратаколы даручэнняў старшыні Глыбоцкага райвыканкама на прадмет іх выканання.
У прыватнасці, у фокусе ўвагі - работа сельгаспрадпрыемстваў раёна. Гэта дазволіла ацаніць ступень выканання пастаўленых задач і вызначыць кірункі далейшай работы.
Старшыня райвыканкама Аляксандр Шубскі адзначыў, што невыкананне пастаўленых задач расцэньвае як недысцыплінаванасць. Зрэшты, у кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў і іх калектываў ёсць усе шанцы вярнуць рэпутацыю адказных і надзейных работнікаў - для гэтага трэба выканаць тыя абавязацельствы, якія былі агучаны кіраўніком раёна.
Завяршылася пасяджэнне выканкама ўрачыста. За добрасумленную і плённую работу па рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сацыяльна-працоўнай сферы і ў сувязі з прафесійным святам - Днём работніка сацыяльнай абароны ўзнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Кацярына Баравік, начальнік аддзела прызначэння пенсій і сацыяльнай падтрымкі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Глыбоцкага райвыканкама.
Узнагароду Кацярыне Міхайлаўне ўручыў старшыня райвыканкама Аляксандр Шубскі.