Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Глыбокае – вішнёвая сталіца
Глыбокае – вішнёвая сталіца
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
17 кастрычніка 2024

Адзіны дзень інфармавання на тэму "Сямейнае выхаванне як аснова моцнай дзяржавы" прайшоў у Абрубскім сельвыканкаме

Старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў Вера Цяліца акцэнтавала ўвагу прысутных на пазіцыі дзяржавы, якая сцвярджае асноватворным стылем жыцця беларусаў паўнавартасныя сем'і з двума і больш дзецьмі і лічыць пагрозай нацыянальнай бяспецы трансфармаванне інстытута традыцыйнай сям'і.

Вера Міхайлаўна агучыла галоўныя тэзісы Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі краіны. Сказала аб праблеме дэмаграфічнага характару і аб мерах дзяржаўнай падтрымкі сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей. Заклікала выхоўваць моладзь на досведзе мінулых пакаленняў, на прыкладзе сямейных каштоўнасцяў нашых продкаў, а не з дапамогай інфармацыі з смартфонаў і сацыяльных сетак.

– Трэба захоўваць, падтрымліваць і ўмацоўваць класічныя сем'і, шлюбы паміж мужчынам і жанчынай, нараджэнне і выхаванне дзяцей, умацоўваць сувязь пакаленняў і арыентаваць моладзь на традыцыйныя каштоўнасці. Нельга разрываць нітку пакаленняў, уносіць блытаніну і смуту ў наша жыццё, робячы яго бездухоўным і пустым, - казала Вера Міхайлаўна.

Яна заклікала ўдзельнічаць у мерапрыемствах, такіх як рэспубліканская акцыя "Мая сям'я - мая краіна", фестываль патрыятычных сем'яў "Разам", конкурс "Сям'я года", у Тыдні бацькоўскай любовi, у рэспубліканскім праекце "Марафон адзінства", якія аб'ядноўваюць грамадства ў беларускую сям'ю і ўмацоўваюць асновы дзяржаўнасці.