Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
У Глыбоцкім раённым аддзеле МНС прайшоў Адзіны дзень інфармавання.
У мерапрыемстве прыняў удзел намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення нагляду і прафілактыкі МНС Рэспублікі Беларусь Дзяніс Жукоўскі, а таксама асабовы склад.
Тэма жнівеньскага Адзінага дня інфармавання – "Інфармацыйная гігіена ці як не стаць ахвярай дэзінфармацыі", "Адзіны партал электронных паслуг, мабільны дадатак "Е-паслуга".
– Неабходна кіравацца сістэмай правілаў, так званай, інфармацыйнай гігіенай, каб эфектыўна працаваць з крыніцамі інфармацыі, а таксама абараніцца ад чужога дэструктыўнага меркаванні, - падкрэсліў Дзяніс Жукоўскі.
Таксама з дакладам выступіў намеснік начальніка Глыбоцкага РАНС Алег Салодкі, які давёў агляд надзвычайных здарэнняў сярод асабовага складу ў ліпені бягучага года.
У рамках адзінага дня інфармавання намеснік старшыні Глыбоцкага райвыканкама Шаланько Алена Усцінаўна сустрэлася з калектывам ТАА "Фішмэн Паўэр".
Падчас сустрэчы Алена Усцінаўна адзначыла значнасць прадпрыемства для эканомікі раёна. У цяперашні час на прадпрыемстве працуе больш за 250 чалавек.
У аб'ёме вытворчасці прамысловай прадукцыі больш за 6% займае прадукцыя ТАА "Фішмэн Паўэр". Пры гэтым практычна ўся прадукцыя пастаўляецца на экспарт.
З працоўным калектывам жыллёва-камунальнай гаспадаркі сустрэлася раённая інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале з Таццянай Тарасевіч, намеснікам старшыні Глыбоцкага райвыканкама.
Таццяна Леанідаўна раскрыла тэму прафілактыкі і недапушчэння хатняга гвалту.
Аб бяспецы ў інтэрнэце і інфармацыйнай бяспецы распавёў супрацоўнік Глыбоцкага РАУС Віталь Цыбульскі.