Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Візітная картка горада
Візітная картка горада
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
3 студзеня 2025

Анатоль Сіўко, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Вера Цяліца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў прынялі ўдзел у дабрачыннай акцыі "Ад усёй душы"

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоль Сіўко і старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў Вера Цяліца наведалі Галіну Якаўлеўну Міхно ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Ад усёй душы".

Вера Міхайлаўна і Анатоль Віктаравіч павіншавалі доўгажыхарку з навагоднімі і каляднымі святамі.

Галіна Якаўлеўна пачала свой працоўны шлях у калгасе "1 Мая" у 1950 годзе, а у цэлым сельскай гаспадарцы прысвяціла 33 гады свайго жыцця. Цяпер яна пражывае у Глыбокім разам з дачкой Нонай Анатольеўнай. У Галіны Якаўлеўны - тры ўнучкі і трое праўнукаў.

У час візіту Анатоль Сіўко і Вера Цяліца выказалі Галіне Якаўлеўне добрыя пажаданні, выказалі падзяку за яе шматгадовую працу і ўручылі памятныя падарункі.

Сустрэча прайшла ў цёплай атмасферы, пакінуўшы прыемныя ўспаміны ва ўсіх удзельнікаў.