Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Панарама
Панарама
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
29 мая 2024

Андрэй Панкрат – пераможца ХХ Нацыянальнага конкурсу "Залатая літара"

У Магілёве прайшоў Форум медыйнай супольнасці Беларусі.

У ім прынялі ўдзел больш за тысячу чалавек, у тым ліку журналісты, блогеры, кіраўнікі СМІ Беларусі. Форум пачаўся з ускладання кветак на плошчы Славы.

Дэлегацыя Глыбоцкага раёна таксама ў ліку ўдзельнікаў Форума.

Раён прадстаўлены намеснікам старшыні Глыбоцкага райвыканкама Таццянай Тарасевіч, галоўным рэдактарам раённай газеты "еснiк Глыбоччыны" Андрэем Панкратам і вэб-рэдактарам Ірынай Мацюшонак.

Глыбоцкія дэлегаты прадставілі сваю медыйную супольнасць, падзяліліся досведам працы, абмеркавалі актуальныя пытанні развіцця медыйнай сферы на мясцовым узроўні.

– Удзел у такіх мерапрыемствах дапамагае стварыць плённыя кантакты, узбагаціць вопыт і веды, а таксама знайсці новыя ідэі для развіцця ўласнай раённай медыйнай прасторы, - адзначыў Андрэй Панкрат.

– Прадстаўнікі Глыбоцкага раёна несумненна ўносяць свой уклад у агульную карціну Форума, узбагацяць яго новым вопытам і ведамі, – падкрэсліла Таццяна Тарасевіч.

У рамках Форума ў Магілёве прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў XX Нацыянальнага конкурсу "Залатая літара".

У ліку пераможцаў у намінацыі "Лепшы аналітычны матэрыял" Андрэй Панкрат, галоўны рэдактар ​​рэдакцыі раённай газеты "Веснік Глыбоччыны", за праект "Меркаванне".