Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Па запрашэнні дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоля Сіўко члены ветэранскай арганізацыі Глыбоцкага раёна наведалі Парламент і Прэзідэнцкую бібліятэку.
З дэлегацыяй раёна сустрэўся Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Сергяенка.
Ігар Пятровіч распавёў аб шматпланавай рабоце дэпутацкага корпуса і аб законапраектах, над якімі зараз ідзе работа ў пастаянных камісіях.
Старшыня раённага Савета ветэранаў Віталь Шыпко выказаў глыбокую ўдзячнасць і падзяку Ігару Сергяенка і Анатолю Сіўко за ўнікальную магчымасць наведаць Парламент.