Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Дарагія землякі!
Віншую вас з Днём народнага адзінства!
У гэты дзень мы ўспамінаем падзеі, якія адыгралі важную ролю ў гісторыі нашай краіны. Ва ўсе часы галоўным для Беларусі было яднанне народа. Гэта тая гістарычная аснова, якая звязвае наша мінулае, сучаснасць і будучыню.
Сёння нацыянальная згода і адзінства грамадства, заснаваныя на маральных каштоўнасцях, правераных стагоддзямі, з'яўляюцца неабходнай умовай для стабільнага і дынамічнага развіцця як краіны у цэлым, так і рэгіёну ў прыватнасці, спакойнага і стабільнага жыцця грамадзян. Свята сімвалізуе адзінства народа, дачыненне кожнага з нас да лёсу Беларусі, пажаданне далейшага працвітання нашай Радзіме.
Прыміце ў гэты дзень самыя шчырыя пажаданні моцнага здароўя, доўгіх і шчаслівых гадоў жыцця, дабрабыту, невычэрпнай энергіі, аптымізму, новых працоўных поспехаў і здзяйсненняў!
Анатоль Сіўко,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.