Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоль Сіўко правёў прыём грамадзян у Глыбоцкім раёне. У рабоце парламентарыя прыняла ўдзел і старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў Вера Цяліца.
Адзін з глыбачан звярнуўся да Анатоля Віктаравіча з пытаннем аб легалізацыі зямельнага ўчастка, які раней быў заняты самавольна.
Больш падрабязна гэтае пытанне патлумачыла начальнік аддзела землеўпарадкавання Глыбоцкага райвыканкама Наталля Швед. Таксама грамадзяніну былі прадастаўлены неабходныя інструкцыі па выкананні патрабаванняў Закона Рэспублікі Беларусь № 195-З "Аб змене кодэксаў" і растлумачана, што неабходна зрабіць для легалізацыі зямельнага ўчастка.