Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Глыбокае ноччу
Глыбокае ноччу
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
19 верасня 2024

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоль Сіўко сустрэўся з калектывам Глыбоцкага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі ў рамках Адзінага дня інфармавання

Тэма сустрэчы: "Мы разам назаўжды: да 85-годдзя ўз'яднання Заходняй Беларусі і БССР".

– Тэрытарыяльная цэласнасць незалежнай Рэспублікі Беларусь, нацыянальнае адзінства нашага народа абапіраецца на лёсавызначальныя гістарычныя рашэнні, прынятыя 85 гадоў таму. Будаўніцтва сапраўды сацыяльна-арыентаванай дзяржавы магчыма толькі ў кансалідаваным грамадстве. І мы адзіныя ў сваім імкненні жыць на сваёй зямлі сваім розумам і працай, - падкрэсліў Анатоль Віктаравіч.

Падчас мерапрыемства спікер пагаварыў з прысутнымі пра Дзень народнага адзінства і галоўныя дасягненні нашай краіны.

Анатоль Сіўко ў рамках працоўнай паездкі ў Глыбоцкі раён наведаў і Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі раёна.

Разам са старшынёй Глыбоцкага райвыканкама Аляксандрам Шубскім, старшынёй Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў Верай Цяліцай і намеснікам старшыні райвыканкама Таццянай Тарасевіч ён правёў сустрэчу з бацькамі дзяцей, якія наведваюць гэту установу адукацыі.

Спецыялізаваны цэнтр аказвае дапамогу дзецям з абмежаванымі магчымасцямі, забяспечваючы ім спецыяльнае навучанне і клопат.

Пасля агляду матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы было вырашана ўладкаваць спецыялізаваную дзіцячую пляцоўку для юных наведвальнікаў.