Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Візітная картка горада
Візітная картка горада
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
25 верасня 2023

Дэпутаты Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў у гасцях у выхаванцаў ваенна-патрыятычнага клуба «Паўночны»

У мінулую суботу выхаванцы клуба «Паўночны» разам са сваімі камандзірамі-педагогамі, намеснікам камандзіра 2-га асобнага стралковага батальёна Расціславам Сабынічам і кіраўніком клуба Віталём Авечкіным, сустракалі гасцей: старшыню Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў Веру Цяліцу і дэпутата па Камсамольскай выбарчай акрузе №2 Людмілу Карніловіч.

Ва ўрачыстай абстаноўцы на вайсковым плацу ганаровыя госці ўручылі выхаванцам клуба «Паўночны» шаўроны.

Вера Міхайлаўна павіншавала рабят з Днём народнага адзінства, які нядаўна адсвяткавалі, і пажадала ім поспехаў у вучобе, увасаблення ў жыццё ўсіх пастаўленых мэт, вырасці, памужнець і стаць адданымі абаронцамі сваёй роднай Беларусі. Да таго ж, госці прыбылі не з пустымі рукамі. Яны прывезлі хлопцам салодкія падарункі. У навучальным класе сустрэча працягнулася ў нязмушанай цёплай атмасферы.