Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Глыбокае – вішнёвая сталіца
Глыбокае – вішнёвая сталіца
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
21 студзеня 2025

Дэпутаты вядуць актыўную работу сярод працоўных калектываў напярэдадні выбараў

У рамках электаральнай кампаніі па выбарах Прэзідэнта Беларусі, якая набірае абароты з пачаткам датэрміновага галасавання, дэпутаты актыўна праводзяць сустрэчы з працоўнымі розных прадпрыемстваў і арганізацый. Сёння, 21 студзеня, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоль Сіўко і старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў Вера Цяліца наведалі прыватную будаўнічую арганізацыю "Аута", Глыбоцкую ЖКГ і Аўтатранспартнае прадпрыемства №16. На парадку дня - абмеркаванне маючых адбыцца выбараў кіраўніка дзяржавы, іх важнасці для будучыні краіны, а таксама адказы на актуальныя пытанні грамадзян.

– Сёння мы знаходзімся на парозе найважнейшай падзеі у жыцці нашай краіны - выбараў Прэзідэнта, - адзначыў Анатоль Сіўко. - Кожны грамадзянін павінен усведамляць сваю адказнасць перад будучыняй Беларусі. Голас кожнага мае значэнне, бо менавіта праз выбары мы вырашаем, якім будзе наш заўтрашні дзень. Выбары Прэзідэнта Беларусі - гэта не проста фармальнасць, а важны этап у развіцці грамадзянскай супольнасці. Кожны голас можа стаць вырашальным у вызначэнні далейшага шляху развіцця краіны.

Вера Цяліца падкрэсліла важнасць актыўнага ўдзелу насельніцтва ў выбарах:

– Грамадзяне павінны разумець, што толькі праз удзел у дэмакратычных працэсах яны могуць рэальна паўплываць на будучыню сваёй краіны. Ад таго, хто стане Прэзідэнтам, залежыць лёс нашага грамадства, яго развіццё і росквіт.

Сустрэчы праходзілі ў атмасферы адкрытага дыялогу. Работнікі задавалі пытанні, якія іх цікавяць, што датычацца зямельных адносін, заканадаўчых норм, якія рэгулююць будаўнічую галіну, і нават працэнтных ставак на крэдыты пры куплі аўтамабіляў. Адно з пытанняў датычылася нядаўна завершанай работы па забеспячэнню гарачым водазабеспячэннем жылых дамоў у гарадскім пасёлку Падсвілле, які актыўна будавалі дэпутаты.

– Хачу выказаць падзяку ўсім, хто ўдзельнічаў у вырашэнні гэтага пытання, - сказаў адзін з прысутных. - Цяпер у нас ёсць гарачая вада круглы год, што значна палепшыла якасць жыцця.

Анатоль Сіўко запэўніў прысутных, што работа над паляпшэннем умоў пражывання грамадзян працягваецца:

– Мы робім усё магчымае, каб кожны чалавек адчуваў сябе камфортна ў сваiм доме. Пытанні добраўпарадкавання населеных пунктаў, забеспячэнне камунальных паслуг застаюцца прыярытэтнымі напрамкамі работы дэпутатаў.

Варта адзначыць, што такія сустрэчы дазваляюць не толькі інфармаваць насельніцтва аб значнасці маючага адбыцца галасавання, але і даюць магчымасць грамадзянам наўпрост задаць хвалюючыя іх пытанні прадстаўнікам улады. Гэта яшчэ раз пацвярджае імкненне дэпутатаў да адкрытага дыялогу і канструктыўнай работы на карысць сваіх выбаршчыкаў.