Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Глыбокае ноччу
Глыбокае ноччу
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
16 мая 2023

ДЫЯЛОГАВАЯ ПЛЯЦОЎКА «СУЧАСНАЯ ЖАНЧЫНА І СЯМ'Я» прайшла ў раённай бібліятэцы

Мерапрыемства ў дыялогавай форме, прымеркаванае да Дня сям'і, прайшло ў раённай бібліятэцы 15 мая. Яно было прысвечана пытанням умацавання іміджу сям'і, сямейных традыцый, выхавання дзяцей, здароўя жанчын і станаўлення іх прафесійнай кар'еры.

Мадэратарам пляцоўкі выступіў дырэктар ТЦСАН Віктар Васюковіч.

У дыскусіі на тэмы ўзаемаадносін паміж мужчынам і жанчынай, бацькамі і дзецьмі, дзяржавай і сем'ямі ўдзельнічалі прадстаўнікі раённай адміністрацыі, шматдзетныя маці, жанчыны, якія займаюць кіруючыя пасады і маюць уласную справу.

Свае погляды па актуальных сямейных пытаннях выказвалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Вера Цяліца, намеснікі старшыні райвыканкама Таццяна Тарасевіч і Таццяна Канстанцінава, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі “Белая Русь” Таццяна Гаўрылава, старшыня Глыбоцкага раённага аб'яднання прафсаюзаў Таццяна Лазаронак, намеснік начальніка МНС Рэспублікі Беларусь па Глыбоцкім раёне Таццяна Мажэйка, першы сакратар РК ГА “БРСМ” Дар'я Капшуль, старшыня Азярэцкага сельвыканкама Святлана Анашкевіч, дырэктар ПГУП “Кася-М” Марына Цяліца.