Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Глыбокае ноччу
Глыбокае ноччу
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
11 кастрычніка 2024

Дзень адчыненых дзвярэй прайшоў у Глыбоцкім РАУС

Чарговае мерапрыемства па прафесійнай арыентацыі сярод моладзі прайшло 9 кастрычніка ў раённым аддзеле міліцыі.

– На Дзень адчыненых дзвярэй мы запрасілі навучэнцаў Глыбоцкага каледжа, каб больш падрабязна расказаць ім пра нашу прафесію, пра тое, дзе яе можна атрымаць, пра ільготы, якія прадстаўляюцца дзяржавай слухачам Акадэміі МУС і дзеючым супрацоўнікам міліцыі, адказаць на пытанні, паказаць выставу зброі і сродкаў індывідуальнай абароны, якімі карыстаюцца заступаючыя на дзяжурства праваахоўнікі, - распавёў намеснік начальніка Глыбоцкага РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадраваму забеспячэнню Юрый Баран.

Перад навучэнцамі каледжа выступілі першы намеснік начальніка Глыбоцкага РАУС - начальнік крымінальнай міліцыі Васіль Арлоў і начальнік аддзела ДАІ міліцыі грамадскай бяспекі Яўген Хілько. Афіцэры распавялі аб важнасці і патрэбнасці прафесіі міліцыянера, аб спецыфіцы працы і працоўных буднях, запрасілі маладых хлопцаў паступаць у ВНУ сістэмы Міністэрства ўнутраных спраў, вяртацца спецыялістамі на малую радзіму і служыць людзям, ахоўваючы іх спакойнае жыццё і грамадскі правапарадак.