Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Візітная картка горада
Візітная картка горада
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
6 чэрвеня 2024

Глыбачане на міжнародным форуме "ТІБО-2024"

Пачаў сваю работу юбілейны Міжнародны форум "ТІБО-2024", які працягнецца да 8 чэрвеня. У рамках работы пляцоўкі прадстаўлена экспазіцыя Віцебскага абласнога інстытута развіцця адукацыі, дзе можна ўбачыць інтэрактыўныя праекты "Свет робатаў", "Вытворчая мадэльная лабараторыя". Абмен перадавымі ідэямі прадставілі настаўнікі інфарматыкі Глыбоцкай раённай гімназіі Лідзія Раманчук і Ламашэўскай базавай школы Аляксандр Зубрыцкі. Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэй Іванец, першы намеснік міністра Аляксандр Бахановіч наведалі стэнд рэгіянальнага цэнтра педагагічнай STEM-адукацыі. Асаблівую зацікаўленасць праявіў Андрэй Сідараў, дырэктар Машынабудаўнічай кампаніі "Віцебскія пад'ёмнікі".