Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Набярэжная возера Кагальнае
Набярэжная возера Кагальнае
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
1 кастрычніка 2024

Глыбоцкі раён наведаў старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў

Старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў правёў сустрэчу з дэпутацкім актывам Глыбоцкага раёна і гарадскога пасёлка Падсвілля ў рамках дня інфармавання.

Асноўнай тэмай абмеркавання стала гісторыя Дня народнага адзінства.

Дзмітрый Дзямідаў таксама звярнуў увагу на важнасць развіцця Падсвілля і сельскіх населеных пунктаў, паколькі дадзеныя тэрыторыі адыгрываюць важную ролю ў агульным развіцці рэгіёна. Акрамя таго, Дзмітрый Уладзіміравіч абмеркаваў пытанне замацавання маладых спецыялістаў на месцах працы і прапанаваў распрацаваць меры па паляпшэнні сацыяльных умоў пражывання насельніцтва, што падніме ўзровень жыцця жыхароў і створыць спрыяльнае асяроддзе для развіцця супольнасці.

У працы прынялі ўдзел Віктар Міраш, дэпутат абласнога Савета дэпутатаў па Падсвільскай выбарчай акрузе, Вера Цяліца, старшыня раённага Савета дэпутатаў, Аляксандр Шубскі, старшыня Глыбоцкага райвыканкама.

Старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў правёў прыём грамадзян у Падсвіллi.

Жыхарка гарадскога пасёлка Алена Шыпко, якая запісалася на прыём, падзякавала кіраўніку дэпутацкага корпуса вобласці за маштабную працу па добраўпарадкаванні Падсвілля, якая разгорнута ў рамках рэалізацыі Дзяржпраграмы, накіраванай на малыя гарады і населеныя пункты.

Сапраўды, за апошні час у Падсвіллi шмат было зроблена, пачынаючы ад рамонту дарог і тратуараў, і заканчваючы школай і бальніцай. Работы гэтыя працягваюцца.

Алена Шыпко звярнулася да Дзмітрыя Дзямідава з просьбай аб працягу работ па асфальтаваньні дарожнай сеткі, прыдамавых тэрыторый у гарадскім пасёлку ў наступным годзе.

Дзмітрый Дзямідаў паабяцаў вывучыць прапанову і па магчымасці ўлічыць пажаданне падсвільчан.

Старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў наведаў Падсвільскую сярэднюю школу, у якой сёлета ў рамках Дзяржпраграмы, мэтай якой з'яўляецца добраўпарадкаванне малых гарадоў і населеных пунктаў, быў адрамантаваны фасад будынка, абноўлена памяшканне для прыгатавання ежы і праведзены іншыя неабходныя работы.

На дадзены момант у школе ажыццяўляецца ўстаноўка новай агароджы, каб забяспечыць бяспеку навучэнцаў. Дзмітрый Дзямідаў азнаёміўся з вынікамі праведзенай работы і ўмовамі вучобы навучэнцаў у школе. Ён застаўся задаволены ўбачаным і падкрэсліў важнасць такіх мерапрыемстваў для стварэння камфортных умоў навучання і развіцця адукацыйных устаноў.

- Вынік работы па добраўпарадкаванню школы не толькі садзейнічае павышэнню якасці адукацыі, але і стварае спрыяльную атмасферу для навучання і выхавання маладога пакалення, - адзначыў Дзмітрый Дзямідаў.

У рамках святкавання Дня пажылых людзей старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў павіншаваў ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Ніну Кірылаўну Целеш, якой найбліжэйшымі днямі споўніцца 101 год. У сваім звароце ён падкрэсліў важнасць памяці аб мінулым і павагі да тых, хто прайшоў праз выпрабаванні вайны.

Віншаванні для Ніны Кірылаўны прагучалі таксама ад старшыні Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў Веры Цяліцы і дэпутата абласнога Савета дэпутатаў Віктара Міраша.

- Святкаванне Дня пажылых людзей - гэты час, калі кожны з нас можа выказаць падзяку і павагу старэйшаму пакаленню за іх мудрасць, вопыт і адданасць ідэалам, - падкрэсліў Дзмітрый Дзямідаў.

Старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў сустрэўся з дэпутатамі Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў.

Удзельнікі сустрэчы абмяркоўвалі пытанні, звязаныя з забеспячэннем эфектыўнага ўзаемадзеяння паміж дэпутатамі і жыхарамі раёна. Было адзначана, што важна ўлічваць меркаванне і інтарэсы насельніцтва пры прыняцці рашэнняў, якія датычацца іх жыцця і дабрабыту.

Дэпутаты таксама абмеркавалі актуальныя праблемы, выяўленыя ў ходзе зносін з жыхарамі, і прынялі рашэнне аб неабходнасці сумесных намаганняў па іх вырашэнні. Асаблiвая ўвага была нададзена пытанням сацыяльнай абароны, добраўпарадкавання тэрыторыі, развіцця інфраструктуры і іншым аспектам.

Па выніках сустрэчы выпрацаваны канкрэтныя планы дзеянняў і рашэнні, накіраваныя на паляпшэнне сітуацыі ў раёне і задавальненне патрэб жыхароў.

Дзмітрый Дзямідаў выказаў надзею на плённае супрацоўніцтва і далейшае прадуктыўнае ўзаемадзеянне паміж дэпутатамі і насельніцтвам.