Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
26 студзеня ўчасткі для галасавання на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адкрыліся ў 8 раніцы. На кожным прагучаў гімн Рэспублікі Беларусь.
Сёння на ўчастках абслугоўваюць выбаршчыкаў аб'екты гандлю і грамадскага харчавання, якія прапануюць шырокі асартымент харчовых тавараў, кулінарных і кандытарскіх вырабаў.
Святочная атмасфера на ўчастку для галасавання № 8 (в. Мярэцкія) адчуваецца ва ўсім. Гэта святочная атмасфера ўпрыгожана радасным настроем, цёплымі ўсмешкамі вяскоўцаў.
Аднымі з першых у асноўны дзень галасавання прагаласавалі жыхары вёскі Мярэцкія, муж і жонка Наталля і Чэслаў Федаровічы. Наталля працуе памочнікам загадчыка жывёлагадоўчага комплексу сельгаспрадпрыемства "Мярэцкія".
– Настрой выдатны! - кажа Наталля. - Прагаласавала за наша адзінства, за нашу родную Беларусь, за мір і цішыню, за парадак і чысціню. Усіх са святам!
На ўчастку для галасавання № 8, размешчаным у будынку Мерацкоўскай базавай школы, з самай раніцы пачаў працаваць буфет. Гандлёвая кропка арганізавана Глыбоцкім мясакамбінатам. Тут прадстаўлены шырокі асартымент смачнай прадукцыі і спадарожных тавараў. Выбаршчыкі з задавальненнем купляюць мясныя дэлікатэсы.
– Рады абслужыць сельскіх жыхароў, стварыць ім добры настрой, - кажа працаўнік крамы "Снедзь" УП "Глыбоцкі мясакамбінат" Алена Макаранка.
На ўчастках для галасавання ў Глыбокім актыўна дапамагае моладзь. На ўчастках дзяжураць валанцёры БРСМ і байцы маладзёжных атрадаў аховы правапарадку. Галоўная мэта - дапамога выбаршчыкам, у тым ліку з абмежаванымі магчымасцямі.
Байцы атрада МААП "Авангард" падзяліліся ўражаннямі аб сваім дзяжурстве ў перыяд галасавання:
– Для нас гэта вопыт і магчымасць праявіць сябе ў карыснай справе. Мы ганарымся, што сталі часткай важнай палітычнай падзеі.
На ўчастку для галасавання №4, які месціцца ў будынку Глыбоцкага МКК, працягваецца выдатная традыцыя: усім дзецям, якія прыйшлі на выбары разам з бацькамі, члены выбарчай камісіі дораць мілыя сувеніры!
Першым шчаслівым уладальнікам падарунка стаў юны Мацвей Карабёнак, які прыйшоў прагаласаваць са сваім татам Андрэем. Ён атрымаў сцяжок з лагатыпам камбіната і прысмакі.
Так што, дарагія бацькі, не забудзьцеся ўзяць сваіх дзяцей з сабой на выбары! Няхай гэты дзень стане для іх яшчэ больш яркім і запамінальным.
У рамках правядзення выбараў на ўчастку для галасавання №4, размешчаным у будынку Глыбоцкага малочнакансервавага камбіната, арганізавана дэгустацыя прадукцыі прадпрыемства. Усе жадаючыя могуць пакаштаваць свежыя тваражкі, сыры і знакамітае згушчанае малако вытворчасці Глыбоцкага МКК. Гэтая ініцыятыва накіравана на стварэнне святочнай атмасферы і прыцягненне ўвагі да якасці мясцовай малочнай прадукцыі. Удзел у дэгустацыі даступны кожнаму выбаршчыку, які наведаў участак.
Яркімі канцэртнымі праграмамі сустракаюць выбаршчыкаў на ўчастках для галасавання ў Глыбоцкім раёне. Работнікі ўстаноў культуры дэманструюць свае таленты і ствараюць атмасферу свята.
У Глыбоцкім раёне на ўчастках для галасавання арганізаваны розныя мерапрыемствы. Супрацоўнікі раённых устаноў спорту і турызму арганізавалі для выбаршчыкаў работу спартыўных лакацый.
Добраахвотныя дружыннікі забяспечваюць правапарадак побач з участкамі для галасавання. Дружыннікі патрулююць вуліцы, мясцовасць, прылеглую да выбарчых участкаў, каб своечасова выявіць грамадзян, якія могуць перашкодзіць прыстойным грамадзянам аддаць свой голас на выбарчым участку.
– У склад добраахвотнай дружыны ўваходжу ўжо шмат гадоў. Мы дапамагаем у ахове правапарадку, раскрыцці злачынстваў і нават пры затрыманні парушальнікаў. На дадзеным этапе перад намі пастаўлена задача забяспечваць правапарадак паблізу ўчасткаў для галасавання. Кожны з нас усведамляе важнасць гэтай місіі, - расказвае член добраахвотнай дружыны Канстанцін Блін з сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства "Мярэцкія".