Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Візітная картка горада
Візітная картка горада
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
9 кастрычніка 2024

Каўчэг з часціцай мошчаў прападобнай Еўфрасінні Маскоўскай знаходзіцца ў Глыбокім

Увечары 8 кастрычніка ў Беразвецкі жаночы манастыр у гонар Архістратыга Божага Міхаіла быў дастаўлены каўчэг з часціцай сумленных мошчаў прападобнай Еўфрасінні Маскоўскай. А 9 снежня ў галоўным храме абіцелі ў гонар Архістратыга Божага Міхаіла жыхары Глыбоччыны і бліжэйшых раёнаў маюць магчымасць пакланіцца святыні.

З самай раніцы была адлужаная Боская літургія, а на працягу ўсяго дня здзяйсняюцца малебны з ​​акафістам. Падобна плыні ціхага раўчука, у храм бесперапынна заходзяць людзі самых розных узростаў. Пакорліва схіліўшыся прад абразом святых прападобных Еўфрасінні Маскоўскай і Еўфрасінні Полацкай і каўчэгам з часціцамі мошчаў Еўфрасінні Маскоўскай, кожны малітоўна пытаецца у святых заступніцтва перад Госпадам Богам за сябе і сваіх родных і блізкіх.

Прынясенне святынь арганізавана з нагоды 25-годдзя ўтварэння Саюзнай дзяржавы, 920-годдзя з дня нараджэння прападобнай Еўфрасінні Полацкай, заснавальніцы жаночага манаства на Русі, і 155-годдзя з дня кананізацыі прападобнай Еўфрасінні Маскоўскай (у свеце - вялікая княгіня Еўдакія Дзмітрыеўна).

– Па благаславенню найсвяцейшага Патрыярха ўсяе Русі Кірыла і мітрапаліта Веніяміна, з 8 верасня наш Хрэсны ход ідзе па епархіях Беларусі і ўжо набліжаецца да завяршэння, – падзяліўся сваімі думкамі і ўражаннямі суправаджаючы каардынатар Хроснага ходу з мошчамі прападобнай Еўфрасінні Маскоўскай дыякан Сергій Карпенка. -Побач з каўчэгам знаходзіцца вялікі абраз святых прападобных Еўфрасінні Маскоўскай і Еўфрасінні Полацкай. Такіх абразоў два. Абодва спецыяльна напісаны да нашага сумеснага Хроснага ходу (па епархіям Расіі з часціцамі мошчаў прападобнай Еўфрасінні Полацкай, па епархіях Беларусі – прападобнай Еўфрасінні Маскоўскай). У памяць аб гэтай падзеі ўсё, хто прыходзiць і молiцца, атрымліваюць маленькі абразок - копію вялікага. Вельмі прыемна знаходзіцца на блаславёнай зямлі Белай Русі. Уражвае, што людзі тут чакаюць святыню, прымаюць з незвычайнай трапяткой цеплынёй.