Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Паважаныя будаўнікі, ветэраны будаўнічай галіны Глыбоччыны!
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў віншуем вас з прафесійным святам!
Уменне будаваць ва ўсе часы было ў пашане, а людзі, якія валодаюць гэтым няпростым майстэрствам, заўсёды карысталіся павагай, таму што будаваць – значыць змяняць жыццё да лепшага і думаць пра будучыню.
Будаўнікі – прадстаўнікі вельмі важнай і патрэбнай прафесіі. Вы будуеце дамы, аб’екты інфраструктуры, добраўпарадкуеце дарогі, акультурваеце населеныя пункты, робіце жыццё жыхароў раёна больш зручным і камфортным.
Перакананы, што і надалей вы будзеце забяспечваць надзейную работу будаўнічага комплексу раёна, працаваць рупліва і адказна, прымяняючы новыя сучасныя тэхналогіі і перадавыя распрацоўкі, памнажаючы слаўныя традыцыі сваіх папярэднікаў.
Няхай ваш прафесіяналізм, вопыт, адказнасць і добрасумленнае стаўленне да сваёй справы дапамогуць дасягнуць новых будаўнічых вышынь, поспехаў у рэалізацыі намечаных планаў і дасягненні пастаўленых мэтаў.
Жадаем вам здароўя, шчасця, трывалага жыццёвага фундамента, новых смелых ідэй і буйных заказаў! Дабрабыту, радасці і цяпла вам і вашым родным.
З павагай,
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт
Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў