Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Паважаныя чыгуначнікі і ветэраны галіны Глыбоцкага раёна!
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні са святам – Днём чыгуначніка!
Чыгуначны транспарт уносіць значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё нашай краіны і рэгіёна, забяспечваючы камфортныя і бяспечныя ўмовы для падарожжа пасажыраў, а таксама аператыўныя і надзейныя грузаперавозкі.
Сёння цяжка сабе ўявіць галіну эканомікі, галіну прамысловасці, якая магла б развівацца і выконваць свае задачы, не звяртаючыся да паслуг чыгуначнага транспарта.
Выказваем словы ўдзячнасці і падзякі ветэранам галіны, многія з якіх па-ранейшаму ў страі і перадаюць свае веды моладзі. Упэўнены, што вопыт і традыцыі, назапашаныя пакаленнямі нашых чыгуначнікаў, дазволяць паспяхова вырашыць усе пастаўленыя перад вамі задачы.
Ад усёй душы жадаем моцнага здароўя, поспехаў у працы, дабрабыту вам і вашым блізкім, шчаслівай дарогі і як мага больш задаволеных пасажыраў!
З павагай,
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт
Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў