Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Паважаныя работнікі і ветэраны лясной гаспадаркі Глыбоччыны!
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце самыя шчырыя віншаванні з вашым святам – Днём работнікаў лесу!
Лес з’яўляецца адным з галоўных багаццяў беларускай зямлі. Ён – аснова экалагічнага дабрабыту і здароўя насельніцтва. Вырасціць лес, зберагчы яго ад пажараў, хвароб і несанкцыянаваных высечак, забяспечыць патрэбнасці краіны ў драўніне і іншых прадуктах лесу вельмі няпроста. Але работнікі лясной гаспадаркі раёна, як руплівыя і клапатлівыя гаспадары, з гонарам выконваюць адказную місію – захоўваюць і прымнажаюць бясцэнны нацыянальны скарб.
Упэўнены, вы зробіце ўсё магчымае, каб захаваць і прымножыць наша нацыянальнае багацце, карыстацца якім будуць яшчэ многія пакаленні беларусаў.
У Дзень работнікаў лесу жадаем усім работнікам і ветэранам лясной гаспадаркі здароўя, шчасця, дабрабыту і поспехаў ва ўсіх добрых пачынаннях.
З павагай,
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт.
Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў.