Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Візітная картка горада
Візітная картка горада
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
18 мая 2024

Кіраўніцтва раёна павіншавала работнікаў і ветэранаў сферы фізічнай культуры і спорту са святам

Паважаныя работнікі і ветэраны сферы фізічнай культуры і спорту!

Шчыра віншуем з прафесійным святам – Днём работнікаў фізічнай культуры і спорту!

Гэтае свята аднолькава блізка і спартсменам, і трэнерам, і аматарам спорту і прыхільнікам здаровага ладу жыцця.

Спорт і фізічная культура сталі неад’емнай часткай нашага жыцця. Заняткі спортам дапамагаюць людзям захаваць сілу, прыгажосць, умацаваць здароўе, загартоўваюць характар і вучаць пераадольваць цяжкасці. Фізкультура і спорт маюць важнае значэнне ў выхаванні моцнай, таленавітай моладзі, ва ўмацаванні здароўя людзей, арганізацыі вольнага часу насельніцтва.

Прыміце словы падзякі і ўдзячнасці ўсе, для каго фізкультура і спорт сталі прафесіяй. Раён славіцца і ганарыцца спартыўнымі перамогамі глыбачан.

Жадаем вам моцнага здароўя, выдатнага настрою, бадзёрасці духу, спартыўнага даўгалецця, веры ў свае сілы, новых перамог і дасягненняў!

З павагай,

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў