Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Паважаныя работнікі і ветэраны сістэмы працы і сацыяльнай абароны Глыбоцкага раёна!
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў сацыяльнай абароны.
Ваша праца ў рэаліях сучаснага жыцця вельмі важная і патрэбная. Яна нясе цяпло і клопат людзям, якія ў сілу жыццёвых абставінаў і ўзросту асабліва маюць патрэбу ў падтрымцы дзяржавы і нашай з вамі дапамогі. У вашай прафесіі сканцэнтраваны лепшыя чалавечыя якасці – міласэрнасць, дабрыня, спачуванне. Вынікі, дасягнутыя ў сферы сацыяльнай абароны раёна, гэта плён вашай працы і адданасці абранай справе.
На працягу 105 гадоў існавання сацыяльнай службы яе супрацоўнікі былі і застаюцца вернымі прадаўжальнікамі даўніх традыцый. У сацыяльнай службе раёна працуюць людзі шчырыя, якія паспяхова спраўляюцца з пастаўленымі задачамі, падзяляючы чужы боль і аказваючы падтрымку тым, хто мае патрэбу.
Выказваем удзячнасць за вашу працу, за чуласць і ўважлівасць да лёсаў людзей, якім патрэбны дапамога і сацыяльная абарона, за высокае пачуццё адказнасці.
Жадаем ўсім ветэранам і работнікам сістэмы працы і сацыяльнай абароны моцнага здароўя, шчасця і поспехаў у такой высакароднай і неабходнай справе.
З павагай,
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт.
Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў.