Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Глыбокае ноччу
Глыбокае ноччу
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
17 лістапада 2023

Кіраўніцтва раёна павіншавала работнікаў сельскай гаспадаркі, перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу і фермерскіх гаспадарак Глыбоцкага раёна са святам

Паважаныя работнікі сельскай гаспадаркі, перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу і фермерскіх гаспадарак Глыбоцкага раёна!

Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў  прыміце самыя цёплыя, шчырыя віншаванні з нагоды прафесійнага свята.

Усім нам блізкія і зразумелыя клопаты людзей, якія сваёй нялёгкай працай забяспечваюць краіну харчаваннем, спрыяюць росту яе эканамічнага патэнцыялу. Таму гэты дзень з’яўляецца нашым агульным святам.

 Упэўнены, што ваш прафесійны вопыт, добрасумленныя адносіны да сваёй справы, працавітасць, пачуццё доўгу і любові да роднай зямлі паслужаць паспяховаму выкананню задач, што стаяць перад намі.

Напярэдадні святочнага дня мы накіроўваем словы віншавання ўсім, хто шчыруе ў полі, на жывёлагадоўчых фермах, у цахах прадпрыемстваў сёння. А таксама выказваем падзяку заслужаным людзям – ветэранам працы, якія па праву з’яўляюцца прыкладам вернасці сваёй справе, адданасці Радзіме і свайму народу.

Дарагія працаўнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу! Жадаем вам здароўя, творчага ўздыму, натхнення ў ажыццяўленні сваіх мар і задум, а  таксама паспяховай працы на карысць сябе, сваёй сям’і, грамадства.

 

З павагай,

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў