Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Набярэжная возера Кагальнае
Набярэжная возера Кагальнае
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
29 верасня 2023

Кіраўніцтва раёна павіншавала работнікаў сферы адукацыі і ветэранаў педагагічнай працы Глыбоцкага раёна з Днём настаўніка

Паважаныя работнікі сферы адукацыі,

ветэраны педагагічнай працы Глыбоцкага раёна!

Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў віншуем вас з Днём настаўніка! Ваша праца па праву лічыцца самай высакароднай, стваральнай і творчай.

З дня ў дзень вы даяце маладому пакаленню веды, магчымасць самарэалізавацца ў сучасным свеце, садзейнічаеце духоўнаму развіццю і станаўленню моладзі, якая ў далейшым будзе вызначаць лёс усёй нашай краіны.

На Глыбоччыне заўсёды былі, ёсць і будуць таленавітыя, ініцыятыўныя педагогі-прафесіяналы, якія паказваюць высокія вынікі ў сваёй дзейнасці.

Паважаныя ветэраны педагагічнай працы! Усё, што зроблена і робіцца вамі, заслугоўвае вялікай удзячнасці і павагі. Сёння вы з’яўляецеся для сваіх выхаванцаў і маладых настаўнікаў узорам глыбокай вернасці прафесіі педагога.

Дарагія нашы педагогі! Нізкі паклон за вашу высакародную працу, цярпенне, мудрасць і любоў да дзяцей! Жадаем новых прафесійных дасягненняў, моцнага здароўя, дабрабыту вам і вашым блізкім, удзячных і мэтанакіраваных вучняў, якія заўсёды будуць радаваць вас сваімі поспехамі!

 

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт,

Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў.