Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Глыбоцкаму раёну!
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Падаткі фарміруюць асноўную частку бюджэту краіны, а значыць, даюць дзяржаве магчымасць выконваць сацыяльныя абавязацельствы, рэалізоўваць праекты ў сферах адукацыі, навукі, аховы здароўя, будаўніцтва і іншых галінах.
Эфектыўнасць падаткаабкладання залежыць не толькі ад рашэнняў, якія прымаюцца ўрадам, але і ад дакладнасці іх рэалізацыі на ўзроўні падатковых органаў.
У Глыбоцкім раёне працуюць сапраўдныя прафесіяналы, якія ведаюць сваю справу. Ад вашай карпатлівай штодзённай працы залежыць самае галоўнае – якасць жыцця людзей, іх упэўненасць у заўтрашнім дні і ў сацыяльных гарантыях дзяржавы.
Дзякуем супрацоўнікам падатковай службы за кампетэнтнасць, аператыўнасць, пастаяннае імкненне развівацца, укараняць у сваю работу лічбавыя тэхналогіі і зручныя сэрвісы для грамадзян і бізнесу.
Жадаем усім ветэранам і работнікам падатковай службы Глыбоччыны поспехаў, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту ў сем'ях.
З павагай,
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт
Глыбоцкі раённы Савет депутатаў