Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Глыбокае – вішнёвая сталіца
Глыбокае – вішнёвая сталіца
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
26 чэрвеня 2023

Кіраўніцтва раёна павіншавала супрацоўнікаў і ветэранаў пракуратуры Глыбоцкага раёна з прафесійным святам

Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны пракуратуры Глыбоцкага раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём работнікаў пракуратуры!

Вы стаіце на варце Закона, сумленна і бескарысліва служыце краіне. Дзякуючы вам спынена мноства фактаў парушэння заканадаўства ў розных сферах.

Ваш прафесіяналізм і высокія маральныя якасці ўмацоўваюць веру людзей у верхавенства Закону і справядлівасці.Сёння ад вашай настойлівасці, паслядоўнасці, дакладнай і зладжанай працы шмат у чым залежыць надзейная абарона правоў і свабод грамадзян, інтарэсаў дзяржавы, эфектыўнасць барацьбы са злачыннасцю і карупцыяй.

Вы заўсёды прытрымліваецеся духу і літары Закона, адказна абараняеце дзяржаўныя інтарэсы і беражліва захоўваеце традыцыі старэйшага пакалення пракурорскіх работнікаў.

Упэўненыя, што і надалей вы з гонарам будзеце выконваць свой службовы і грамадзянскі абавязак, а ваша дзейнасць будзе накіравана на абарону інтарэсаў дзяржавы і кожнага жыхара Глыбоцкага раёна.

Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

 

З павагай,

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў