Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны сферы гандлю Глыбоцкага раёна!
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні са святам – Днём работнікаў гандлю!
Жыццё кожнага чалавека непарыўна звязана са сферай гандлю. Бо ад прафесіяналізму, кампетэнтнасці, адказнасці працаўнікоў галіны залежаць настрой, здароўе, дабрабыт людзей. Усмешка і спагада прадаўца – залог задаволенасці кожнага пакупніка.
Сёння галіна ўпэўнена развіваецца. Адкрываюцца сучасныя магазіны, пакупнікам прапануецца вялікі асартымент тавараў і паслуг, здаровая канкурэнцыя гандлёвых прадпрыемстваў дае магчымасць стрымліваць рост цэн і павышаць якасць работы.
Дзякуем ветэранам галіны, якія аддалі многія гады сваёй працы, а зараз з'яўляюцца вопытнымі настаўнікамі. Прыміце словы падзякі за добрасумленную працу, адданасць сваёй справе.
Жадаем усім работнікам гандлю моцнага здароўя, поспехаў у прафесійнай дзейнасці, шчасця і дабрабыту ў сем'ях!
З павагай,
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт
Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў