Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны землеўпарадкавальнай і картографа-геадэзічнай службы!
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Зямельныя рэсурсы ўяўляюць сабой асаблівую каштоўнасць для людзей, справядлівае і законнае распараджэнне якімі з'яўляецца падмуркам устойлівага і прадуктыўнага кіравання галоўным багаццем дзяржавы.
Без вынікаў працы спецыялістаў галіны немагчыма ўявіць вырашэнне задач у сферы транспартнай інфраструктуры, будаўніцтва і энергетыкі, навукі і адукацыі, навігацыі і тэрытарыяльнага планавання.
Перакананы, ваш высокі прафесіяналізм і добрасумленная праца, ініцыятыўнасць і адданасць выбранай справе стануць залогам паспяховай работы ў будучым і ўнясуць важкі ўклад у працвітанне нашай Глыбоччыны і Рэспублікі Беларусь.
Жадаем усім работнікам галіны моцнага здароўя, міру, дабрабыту і далейшых поспехаў!
З павагай,
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт
Глыбоцкі раёны Савет дэпутатаў