20 снежня 2023
Кіраўніцтва раёна павіншавала супрацоўнікаў органаў дзяржаўнай бяспекі з прафесійным святам
Паважаныя супрацоўнікі органаў дзяржаўнай бяспекі!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам.
Вы – людзі мужнай прафесіі, сапраўдныя патрыёты Айчыны, у самыя складаныя перыяды гісторыі вы стойка абараняеце суверэнітэт і адстойваеце нацыянальныя інтарэсы Радзімы, надзейна абараняеце яе ад знешніх і ўнутраных пагроз.
Пераемнасць пакаленняў і вернасць традыцыям, найвышэйшы прафесіяналізм і абвостранае пачуццё адказнасці, самаадданасць і адвага ляжаць у аснове вашага высокага аўтарытэту і даверу з боку грамадства.
Раўняючыся на ветэранаў ведамства, якія годна і верна служылі на карысць Радзіме, цяперашняе пакаленне супрацоўнікаў гэтак жа рашуча, упэўнена і годна супрацьстаіць сучасным выклікам і пагрозам бяспецы краіны, забяспечваючы захаванне стабільнасці.
Прыміце словы глыбокай удзячнасці і павагі за вашу самаадданую працу. Перакананы, супрацоўнікі органаў дзяржаўнай бяспекі Глыбоччыны будуць і ў далейшым надзейна стаяць на варце нацыянальных інтарэсаў нашай роднай Беларусі. Жадаем вам далейшых поспехаў у службе, моцнага здароўя, шчасця, аптымізму, дабра і дабрабыту!
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт
Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў