Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!
Паважаныя жыхары Глыбоччыны!
Ад шчырага сэрца віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 79-й гадавінай вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!
Гэта галоўнае дзяржаўнае свята, у якім зліліся ў адзінае вялікія і святыя падзеі – Вызваленне, Перамога і Незалежнасць.
Мы ганарымся нашай незалежнай краінай і яе багатай спадчынай. Сёння ўсе мы ў адказе за будучыню нашай дзяржавы. Нас аб’ядноўваюць любоў да Радзімы, вернасць традыцыям і шчырае жаданне зрабіць сваю краіну яшчэ мацнейшай і прыгажэйшай. Мы ўпэўнены, што суверэнітэт і незалежнасць заўсёды будуць асновай дынамічнага і паспяховага развіцця Беларусі.
Дарагія ветэраны і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны!
Дзякуем за тое, што вы змаглі выстаяць, вынесці на сваіх плячах увесь цяжар самай страшнай вайны, абаранілі краіну ў часы ваеннага ліхалецця і аднавілі яе ў пасляваенныя гады. Вы, нашы вызваліцелі, падарылі нам самае дарагое, што можа быць у чалавека, – жыццё і свабоду.
Ад усёй душы жадаем усім жыхарам Глыбоцкага раёна моцнага здароўя, шчасця, дабра, дастатку, міру, веры ў свае сілы, поспехаў у справах і пачынаннях дзеля росквіту нашай незалежнай Беларусі.
Няхай вашы сэрцы напаўняюцца гордасцю за нашу краіну, імкненнем да адзінства і згоды, а ваша плённая праца гарантуе нашчадкам шчаслівую будучыню.
З павагай,
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт
Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў