Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Паважаныя глыбачане!
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні са святам – Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь!
Раней гэты дзень быў прысвечаны толькі гербу і сцягу Беларусі. 12 красавіка 2023 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь свята было перайменавана. Новая назва дазволіць аддаць даніну павагі ўсім тром дзяржаўным сімвалам Беларусі.
Дзяржаўныя сцяг, герб і гімн падкрэсліваюць суверэнітэт дзяржавы. З павагі да дзяржаўнай сімволікі, шанавання духоўных каштоўнасцей народа і культурнай спадчыны краіны пачынаецца любоў да Радзімы, усведамленне прыналежнасці да яе лёсу і адказнасці за будучыню.
Патрыятызм кожнага чалавека непарыўна звязаны з павагай да галоўных сімвалаў сваёй краіны. Шанаваць і паважаць свае сцяг, герб і гімн – абавязак і справа гонару кожнага беларуса. Гэтыя нацыянальныя каштоўнасці адлюстроўваюць веліч і прыгажосць роднай зямлі, пераемнасць гістарычных традыцый і непарыўную сувязь мінулага, сучаснага і будучага краіны, міралюбівы характар беларусаў.
Нашы дзяржаўныя сімвалы аб'ядноўваюць нас у адну вялікую сям'ю, напаўняюць сэрцы гонарам за прыналежнасць да народа з багатай гісторыяй і слаўнымі традыцыямі.
У гэты святочны вясновы дзень жадаем вам моцнага здароўя, радасці, шчасця, дабрабыту і поспехаў у працы на карысць Радзімы.
З павагай,
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт
Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў